Валянціна Ададурава

 

Валянціна Захараўна Ададурава (дзявочае прозвішча Клыбік) нарадзілася 9 студзеня 1941 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Закончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Настаўніца. Жыве і працуе ў вёсцы Елка на Зэльвеншчыне. Яе вершы друкаваліся ў зэльвенскай раённай газеце "Праца", "Слонімскім весніку", у зборніку паэтаў Гродзеншчыны "Краю мой - Нёман" (1986 г.), часопісах "Роднае слова", "Работніца і сялянка" і іншых рэспубліканскіх выданнях. У вершах гучыць няўтольная прага любові да роднага краю, Бацькаўшчыны, шчырых і добрых людзей, на якіх так багата наша Беларусь.



Комментариев нет:

Отправить комментарий