Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

 

Тэма «Ён першы сеяў сярняты…”( жыццёвы і творчы шлях Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча). Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”

Мэты:  раскрыць значэнне асобы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча як пачынальніка беларускай драматургіі, зацікавіць асобай песняра, прааналізаваць уплыў гістарычных падзей і літаратурных плыняў на светапогляд драматурга, на творчую манеру, вылучыць асноўныя перыяды творчасці пісьменніка, раскрыць іх асаблівасці, увесці вучняў у свет мастака;

пазнаёміць з жанравымі асаблівасцямі п’есы “Пінская шляхта” (фарс-вадэвіль);

спрыяць выхаванню пачуцця павагі да асобы пачынальніка новай беларускай літаратуры.

Эпіграф:

     Як стораж, стаў смела на варце

     Радзімых запушчаных гоняў,

     Стаў сеяць па-свойму ўсё тое,

     Што мы далей сеем сягоння. 

                                                              Янка Купала

Ход урока

1.   Арганізацыйны момант.

2.   Актуалізацыя ведаў. Крыжаванка з ключавым словам.

 

 

 

 

 

1.

 

 

 

 

 

 

 

2.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7.

 

 

 

 

 

 

 

Пытанні да крыжаванкі

1.     Імя  вялікага князя, героя паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”

2.     Жанр старажытнай літаратуры, які апісвае жыццё духоўнай асобы, прызнанай царквой святой.

3.     Прозвішча ўсходнеславянскага першадрукара.

4.     Якое слова прапушчана ў назве кнігі “….  Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”

5.     Беларускі пісьменнік, фалькларыст, напісаў кнігу фантастычных апавяданняў, такіх як “Плачка”, “Белая Сарока”.

6.     Літаратурны напрамак, у якім працавалі Адам Міцкевіч, ян Баршчэўскі, у творах гэтага напрамку дзейнічаюць незвычайныя героі-бунтары, а ў аснове – фальклор.

7.     Герой паэмы Канстанціна Вераніцына, які апынуўся на незвычайнай гары і сустрэўся са старажытнагрэчаскімі багамі.

3.     Мэтавызначэнне. Абвяшчэнне тэмы і задач урока.

Ключавое слова – Вінцэнт. Імя польскага паходжання, якое яшчэ не сустракалася на нашым шляху вывучэння беларускай літаратуры. Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з біяграфічнымі фактамі і творчасцю вядомага беларускага пісьменніка, паэта, пачынальніка драматургічнага жанру на Беларусі – Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Усё жыццё і творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча прайшлі ў служэнні грамадскім ідэалам, у імкненні ўзвысіць людзей духоўна,  маральна.

4.   Праца па тэме ўрока.

Паглядзіце ўважліва на партрэт пісьменніка і скажыце, якімі рысамі характару, на вашу думку, валодае гэты чалавек( пранікнёны, удумлівы позірк пісьменніка, яго разважлівасць, сур’ёзнасць, добразычлівасць).

Прагляд відэароліка “Ён першы сеяў зярняты…”.

Выступленні навучэнцаў.

Роля драматурга  ў стварэнні і  развіцці тэатра

У 1840 годзе  сумесна са сваёй жонкай Юзэфай Бараноўскай  Дунін-Марцінкевіч набыў ці не самы дробны маёнтак у Мінскім павеце Люцынка, пасля чаго кінуў чыноўніцкую службу. Будучы пісьменнік марыў, што менавіта гэта месца стане калыскай яго творчых задум, тут ён будзе набіраць людзей для свайго прафесійнага тэатра.

Так бы створаны тэатральны калектыў пад назвай «Драматычны гурток Дуніна-Марцінкеві

9 лютага 1852г. на пляцоўцы Мінскага тэатра адбылася прэм’ера спектакля-оперы “Ідылія” і са сцэны прагучала беларускае слова. Сам пісьменнік выконваў ролю Навума Прыгаворкі. Непасрэдна ў дзень прэм’еры  мінскія ўлады і забаранілі пастаноўку спектакля ў будучым. Але пастаноўка ўсё роўна адбылася ў шэрагу беларускіх гарадоў.

Сваёй працай гурток абуджаў нацыянальную свядомасць беларускага народа, адбывалася станаўленне новага прафесійнага беларускага тэатра.

 

Каміла Марцінкевіч  увасабленне  мужнасці і гераізму  патрыёткі-рэвалюцыянеркі

Камі́ла Марцінке́віч  беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча.

Фартэпіяннай ігры вучылася ў мінскім пансіёне. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў МінскуСлуцкуКіевеВаршаве. Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі, удзельнічала ў паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка». Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах.

Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і не дазволіла Каміле скончыць кансерваторыю. Асноўным яе заняткам з сярэдзіны 1850-х гг. стала музычна-педагагічная і асветніцкая дзейнасць. На пачатку 1860-х гадо яна арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты.

З 1861 гг. дапамагала паўстанцам , удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях,  уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. Першы раз была арыштавана і змешчана ў псіхіятрычную бальніцу ў чэрвені 1861 года. Выпушчана. Зноў арыштавана 3 лютага 1863 г.; саслана на Урал. У ссылцы выйшла замуж за щрача Казіміра Асіповіча. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў 1880-х гг., дзе і памерла.

Пахаваная разам з мужам на Бернардзінскіх могілках у Вільні.

Маналог Камілы Марцінкевіч

Дзіва што! Канешне, я вар’ятка!
Ну, бо як жа — панна, а нашу
Простую сялянскую апратку
I павагі да яе прашу!

Ах, якая сарамота, ах, —
Гэта ж проста жах!
А яшчэ — ў касцёле, звонка, зычна
Пасярод малельнай цішыні
Заспявала гімн патрыятычны:
"Роўнасць людзям, Божа наш, вярні!"
Ах, якое святатацтва, ах, —
Гэта ж проста жах!
А яшчэ — пры лютым пры тэроры
Тут, дзе праўда аплыла крывёй,
Не хачу сваё затойваць гора —
Па братах забітых смутак мой!
Ах, якая непрыстойнасць, ах, —
Гэта ж проста жах!
А яшчэ — гатова без вагання
I сама ў шарэнгі тыя стаць,
Хто за незалежнае дыханне
На цара пасмеў сякеру ўзняць!
Ах, ну што ж, як розуму няма —
Ёсць і багадзельня, і турма!..
Хай! Скажу адно шчэ на астатку:
Я не ўгну, панове, галавы!
Зразумее люд сваю вар’ятку:
Покуль пратэстуе — ён жывы!

1987

Праверка ведаў. Экспрэс-тэст

1.     Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў 1808 годзе:

А) у фальварку Люцынка Мінскага павета;

Б) у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета;

В) у вёсцы мастаўляны Гродзенскай вобласці.

2. У дваццацігадовым узросце малады  Дунін-Марцінкевіч  распачаў чыноўніцкую кар’еру, ён працаваў:

А) памочнікам каморніка пры Мінскім межавым судзе;

Б) служачым палаты крымінальнага суда;

В) перакладчыкам у мінскай каталіцкай духоўнай кансісторыі.

3. Назавіце першы буйны  драматычны твор пісьменніка:

А) камедыя “Ідылія” (“Сялянка”);

Б) камедыя “Залёты”;

В) камедыя “Пінская шляхта”.

 

4. Якую назву меў тэатральны калектыў, удзельнікам якога былі дзеці пісьменніка – Каміла і Міраслаў.

А) “Мужыцкі гурток дуніна-Марцінкевіча”;

Б) “Народны гурток Дуніна-Марцінкевіча”;

В) “Драматычны гурток Дуніна-Марцінкевіча”.

5. Назавіце найбольш вядомы нам сёння твор Дуніна-Марцінкевіча:

А) “Залёты”;

Б) “Гапон”;

В) “Пінская шляхта”.

6. Дунін-Марцінкевіч з’яўляецца заснавальнікам нацыянальнай…

А) беларускай драматургіі;

Б) беларускай лірыкі;

В) беларускай эпікі.

 

         Камедыя «Пінская шляхта», з якой вы пазнаёміліся дома, рашуча вылучаецца з ycix твораў, раней напісаных В.Дуніным-Марцінкевічам. Зусім не гэтак, як раней, глядзіць ён на мілую яго сэрцу шляхту, на прадстаўнікоў царскай улады — паліцэйскіх, судовых чыноўнікаў. Змена ў перакананнях, поглядах відавочная. Перамены ў душэўным настpoi пісьменніка прынёс хутчэй за ўсё турэмны год.

 В.Дунін-Марцінкевіч меў надзею ўбачыць свой твор надрукаваным, таму перанёс яго ў чыста бытавую сферу, спрабаваў замаскіраваць мову, але камедыя «Пінская шляхта» з’явілася ў друку толькі у 1918 г.

          Год, праведзены ў Мінскай турме, бессэнсоўнае следства, паводзіны  царскіх чыноўнікаў— гэта прымусіла Дуніна-Марцінкевіча па-новаму зірнуць на многія рэчы. Вызваліўшыся з турмы, жывучы ў Люцінцы, у свой першы вольны год я напісаў п'есу i назваў яе фарсам-вадэвілем.

Слоўнікавая работа. Выпісаць у сшытак азначэнні паняццяў “фарс”, “вадэвіль”. Прывядзіце доказы таго, што твор і сапраўды мае права на такое вызначэнне жанру.

Адзнакай фарсу ў камедыі з’яўляецца вобраз Кручкова, у якім пісьменнік сабраў i ў камічнай, завострана-гіпербалічнай форме паказаў усё самае характэрнае для царскага чыноўніцтва: свавольства, хабарніцтва, грубасць, п’янства.

Характар вадэвіля яскрава вылучаецца ў тых сцэнах, дзе паказваецца каханне Грышкі i Марысі, смешнае заляцанне да Марысі 60-гадовага кавалера Куторгі. У гэтых сцэнах пераважае гумар, хоць нярэдка адчуваецца i вострая ipoнія, калі пісьменнік паказвае пустую фанабэрлівасць, абмежаванасць ваколічнай шляхты, затхласць той атмасферы, у якой яна жыве. У адпаведнасці з асаблівасцямі вадэвільнага жанру гepoi спяваюць куплеты: Марыся пра сваё нешчаслівае каханне, якому перашкаджаюць бацькі, Куторга — пра свае пачуцці да Марысі. У канцы п’есы, як звычайна ў вадэвілі, — сцэна з танцамі i прыпеўкамі.

Падагульненне. Рэфлексія.      

 Сёння на ўроку мы  засяродзілі ўвагу на асноўных фактах жыцця і творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, адзначылі жанравыя асаблівасці яго камедыі “Пінская шляхта”.

Працягніце выказванне:

Сёння на ўроку я даведаўся… і мне спадабалася(не спадабалася)…     

Дамашняе заданне: падрыхтаваць цытатныя характарыстыкі вобразаў станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна, іншыя вобразы камедыі.


Комментариев нет:

Отправить комментарий