Уладзімір Аляхновіч




        Уладзімір Аляхновіч нарадзіўся 11 снежня 1957 года ў вёсцы Варгуцьева ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча працаваў настаўнікам працы і фізічнага выхавання на Гомельшчыне. Праз некалькі гадоў стаў выконваць абавязкі дырэктара Філатаўскай сярэдняй школы, адначасова атрымлівае вышэйшую адукацыю – завочна вучыцца ў Мазырскім педінстытуце. З 1994 года кіруе Філатаўскім тэрытарыяльна-школьным комплексам. У 2002 годзе за шматгадовую плённую працу па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Уладзіміру Аляхновічу прысвоена званне “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Аўтар шматлікіх твораў для дзяцей і моладзі.

Урок пазакласнага чытання ў 7 класе 

Тэма     “Толькі з табою мне хочацца быць…”(Прыгажосць і непаўторнасць пачуцця першага кахання ў апавяданні Уладзіміра Аляхновіча “Першае каханне”)

Мэты: стварэнне ўмоў для ўсведамлення  зместу твораў, адчування настрою эмацыянальнай прыўзнятасці ад пачуцця першага кахання, узбагачэння эмацыянальнага свету вучняў праз суперажыванне героям літаратурнага твора;

садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў праз уменні вызначаць характэрныя рысы герояў, іх настрой, паказваць ролю сродкаў мастацкай выразнасці ў перадачы пачуццяў  герояў, аргументаваць, даказваць сваю думку, карыстацца цытатамі з твораўвыхаванне культуры ўзаемаадносін паміж падлеткамі, шчырасці ў выражэнні пачуццяў.

Задачы: раскрыць ідэю прыгажосці  і непаўторнасці пачуцця першага кахання; навучыцца рабіць параўнальны і псіхалагічны аналіз вобразаў  герояў твора.

Эпіграф:                                              Толькі з табою мне хочацца быць,

                                                              Толькі з табою.

                                                              Радасць, і гора, і шчасце дзяліць

                                                              Толькі з табою.       

                                                                                                  Адам Русак

Ход урока

I. Арыенціровачна-матывацыйны этап.

1. Стварэнне добразычлівай атмасферы ў класе праз уступнае слова настаўніка.

Гучыць мелодыя П. Марыа “Гісторыя кахання”, на экране змяняюцца слайды прэзентацыі.

Настаўнік. Добры дзень, дарагія вучні!За акном ярка свеціць красавіцкае сонейка, яно спрыяе цудоўнаму настрою і ўсмешкам на вашых тварах. Павярніцеся адзін да аднаго, вазьміце за руку свайго суседа па парце і скажыце яму што-небудзь прыемнае, пажадайце поспехаў, высокіх балаў, плённай працы на ўроку.

          2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Настаўнік. Сяброўства, першае каханне – адна з самых распаўсюджаных і цікавых тэм у творчасці сусветных пісьменнікаў і паэтаў. На дошцы – радкі з верша знакамітага беларускага паэта Адама Русака “Толькі з табою мне хочацца быць…” Паслухайце, калі ласка, увесь верш мастака слова і адкажыце на наступныя пытанні:

Ø Якім настроем прасягнуты верш?

Ø Каму мог сказаць такія словы лірычны герой?

     Так, сапраўды, такія словы можна сказаць дарагому, блізкаму, каханаму чалавеку, з якім можна дзяліць усё ў жыцці. Сёння на ўроку пазнаёмімся з апавяданнем Уладзіміра Аляхновіча “Першае каханне”. Ужо па назве твора можна здагадацца пра яго тэму. Гэтая тэма хвалюе людзей рознага ўзросту, асабліва падлеткаў (запіс тэмы ў сшыткі).  

Каханне – самае незвычайнае, таямнічае, трывожнае, доўгачаканае пачуццё. Немагчыма зразумець, калі і дзе яно напаткае цябе, што прынясе – радасць ці расчараванне. Але адно толькі можна сказаць з упэўненасцю: каханне – гэта пачуццё, якое спее ў душы чалавека, якое акрыляе, натхняе, робіць з чалавекам цудоўныя пераўтварэнні.

А цяпер вызначым мэты ўрока:

асэнсаваць ідэю…(…прыгажосці і непаўторнасці пачуцця першага                            кахання);

ўсвядоміць, што каханне…(незвычайнае пачуццё, якое спрыяе эмацыянальнай прыўзнятасці, акрыляе, натхняе, робіць з чалавекам цудоўныя пераўтварэнні).

Вучні самастойна вызначаюць мэты ўрока па словах-падказках, размешчаных на дошцы.

Давайце паспрабуем акрэсліць асноўныя задачы ўрока:

раскрыць ідэю…( прыгажосці і непаўторнасці пачуцця першага кахання);

умець дакладна, лагічна выказваць…(…уласныя думкі ў працэсе параўнальнага і псіхалагічнага аналізу вобразаў-персанажаў);

вучыцца працаваць…(…самастойна, у парах, у калектыве).

II. Аперацыйна-пазнавальны этап.

1.                     Прыём “Літаратурнае даследаванне”.

Падрыхтаваныя вучні  паведамляюць факты з біяграфій Уладзіміра Аляхновіча  (сцісла).

2.                Работа са слоўнікам.

Настаўнік. Першае каханне - гэта асалода, нектар, якім чалавек сілкуецца ўсё жыццё, гэта невычэрпная крыніца вечнай маладосці чалавечай душы.

Знайдзіце ў тлумачальным слоўніку азначэнне паняцця “каханне”, зачытайце, калі ласка.

Каханне, -я, н. Вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы другога полу. Першае каханне. Прызнацца ў каханні.

 

3.                     Гульня “Асацыяцыі”.

Настаўнік. На дошцы запісана слова “каханне”. Падбярыце словы-сінонімы, з якімі ў вас асацыіруецца ўяўленне пра першае каханне. Абмяркуйце вашы асацыяцыі ў парах і выберыце найбольш яскравую і цікавую, назавіце яе.

Каханне - … радасць, пяшчота, самота, узаемаразуменне, павага, дапамога, вернасць,безадказнасць, надзейнасць, сяброўства, шчасце…

Настаўнік. Скажыце, калі ласка, ці правільна мы вызначылі сінонімы да слова “каханне”? Так, я згодна з вамі.




4.                     Высвятленне чытацкага ўспрымання.

Настаўнік. Мне хочацца даведацца пра тыя пачуцці, якія выклікалі ў вас прапанаваныя для самастойнага чытання творы. Адкажыце, калі ласка, на наступныя пытанні:

v Ці спадабалася вам апавяданне Уладзіміра Аляхновіча? Чым?

v Якую тэму раскрывае твор “Горкі ліпавы мёд” Алены Васілевіч?

v З якімі героямі вы пазнаёміліся? Хто з герояў зацікавіў вас? Чым?

5.                     Прыём “Што? Дзе? Калі?”

Настаўнік. Папрацуйце самастойна, запоўніце табліцу-кластар  па прачытаных творах ( у кожнага вучня на парце).

 

Хто?

Што?

(гаворыцца пра герояў)

Дзе?

(развіваецца дзеянне)

Калі?

(развіваецца дзеянне)

Яўген

Шостак

 

 

 

 

 

Марылька Кранько

 

 

 

 

 

 Вучні агучваюць запісаныя факты.


6.  Гульня “Чароўны капялюш”.

Больш глыбокі і дэталёвы аналіз твораў праводзіцца шляхам адказу вучняў  на “тоўстыя”(сіні колер) і “тонкія” (чырвоны колер) пытанні, якія знаходзяцца ў скрыні і выбіраюцца вучнем самастойна.

“Тоўстыя” пытанні патрабуюць разгорнутага і поўнага адказу:

·        “У той жа вечар у Яўгена ўпершыню моцна зашчымела сэрца”. Чаму? Дайце некалькі тлумачэнняў.

·        Пералічыце, якія змены адбыліся ў жыцці Яўгена Шостака пасля школьнага навагодняга вечара.

·        Чаму пісьменнік з любоўю і спачуваннем адносицца да сваіх герояў?

·        Як вы думаеце, якую ролю ў творы адыгрываюць апісанні прыроды? Зачытайце некалькі прыкладаў з апавядання “Першае каханне”.

 “Тонкія” пытанні патрабуюць ад вучня хуткага і адназначнага адказу:

§  Хто з’яўляецца галоўнымі героямі апавядання?

§  Што аб’ядноўвала Марыльку Кранько і Яўгена Шостака?

§  Чаму Яўген узлаваўся, “рэзка павярнуўся і пайшоў да выхада” падчас школьнага вечара?

§  Па якой прычыне Марылька апынулася ў бальніцы?

§  Якую колькасць пралесак сарваў Яўген для Марылі? Як ён гэта патлумачыў?

§  Чаму юнак трапіў у бальніцу?

Хвілінка адпачынку.

Пад мелодыю П.Марыа “Гісторыя кахання” настаўнік чытае  вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя тэме кахання:

П. Броўка “Як сказаць вам аб прычыне…”,

С. Грахоўскі “Вяршыня кахання”,

У. Караткевіч “Гісторыя з першым каханнем”.

           7. Прыём “У пошуках скарбаў”.

Настаўнік. Знайдзіце, калі ласка, у прапанаваных апісаннях сродкі мастацкай выразнасці – эпітэты, метафары, параўнанні. Падумайце, якая іх роля ў разуменні характараў галоўных герояў (пры адказе кожны вучань павінен даць  поўнае тлумачэнне і выказаць уласную ацэнку паводзінаў герояў).

1.     “Яўген куляй урываўся ў палату і, забыўшыся прывітацца, спалохана глядзей на крыху пачырванеўшыя вочы дзяўчыны...” (параўнанне).

2.      “Шостак садзіўся на край ложка, трымаў яе гарачыя рукі ў сваіх, і яны, пазіраючы адно аднаму ў вочы, доўга шапталіся, здаецца, аб усім на свеце...” (эпітэт).

3.      “Яшчэ ўчора ў ельніку ён нагледзеў купіну блакітных, нібы вочкі ў Марылькі, першых веснавых кветак...” (параўнанне).

4.     “Як толькі Шостак выйшаў на двор, - зразумеў, што ўсяго за адну ноч вясна ахапіла ўсё наваколле...” (метафара).

5.     “Калі Шостак падышоў да Ясенькі, стала ясна, што паводка ўжо набрала поўную сілу...” (метафара).

6.     “Ясенька зараз бурліць, напэўна, як раз’юшаная...” (параўнанне).

7.     “Яе блакітныя вочы свяціліся трывогай, ласкай і дабрынёй...” (метафара).

Настаўнік. Выканаўшы заданне, вучні павінны прыйсці да высновы, што першае каханне не заўсёды бывае ўзаемным і шчырым, надае чалавеку крылы і ўзнімае яго на сёмае неба, але і безадказным, калі закаханы адчувае адзіноцтва і самоту.


7. Хвілінка творчасці.

Настаўнік. На дошцы запісаны выказванні вядомых людзей адносна тэмы кахання. У якасці творчага задання  прапаную вам напісаць невялікае сачыненне-эсэ па адной з выбраных цытат. Праз некалькі хвілін у вас будзе магчымасць агучыць свае думкі.

“Любіць – азначае бачыць цуд, нябачны для іншых” (Франсуа Марыяк)

                 “Бо радасць на дваіх – дзве радасці,

                  А гора на дваіх – паўгора”( Сяргей Грахоўскі)

                                                           “Пачынаецца ўсё з любві.

                                                           А інакш і жыць немагчыма”

                                                                                          (Яўгенія Янішчыц)

III. Рэфлексійна-ацэначны этап.

1. Прыём  “Крыжаванка” .

Настаўнік. Наш урок падыходзіць да завяршэння. Давайце разгадаем крыжаванку па змесце апавяданняў і тэорыі літаратуры, ключавое слова якой будзе непасрэдным чынам звязана з тэмай нашага ўрока. Аб’яднайцеся, калі ласка, у пары  і на працягу некалькіх  хвілін упішыце ў пустыя клеткі  крыжаванкі неабходныя словы.

 

 

 

1.

ш

о

с

т

а

к

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.

п

р

а

л

е

с

к

і

 

 

 

 

 

 

 

 

3.

х

в

а

р

о

б

а

 

 

 

 

4.

л

і

д

а

ч

к

а

 

 

 

5.

а

п

а

в

я

д

а

н

н

е

 

 

 

 

 

 

6.

п

а

р

а

ў

н

а

н

н

е

 

 

 

 

 

 

 

 

7.

м

е

т

а

ф

а

р

а

  

Пытанні да крыжаванкі:

1.   Назавіце прозвішча галоўнага героя апавядання “Першае каханне” (Шостак).

2.     Якія кветкі падараваў юнак Марыльцы? (Пралескі).

3.     Што  стала прычынай таго, што Марылька апынулася ў бальніцы? (Хвароба).

4.     Імя галоўнай гераіні апавядання “Горкі ліпавы мёд” (Лідачка)

5.     Назавіце жанр прачытанага твора. (Апавяданне).

6. Мастацкі прыём, супастаўленне двух прадметаў або з’яў на аснове іх падабенства. (Параўнанне.)

7.  Троп, слова або выраз, якія ужываюцца ў пераносным значэнні, у аснове якога ляжыць неназванае параўнанне прадмета з якім-небудзь іншым на падставе іх агульнай прыкметы. (Метафара).

2. Складанне сінквейна.

Падагульнім сказанае па тэме нашага ўрока і складзём сінквейн “каханне”.

Каханне

Чыстае, шчырае

Давяраць, паважаць, сябраваць

Закаханыя ідуць па жыцці побач.

Шчасце

 

Каханне

Безадказнае, балючае

Спадзявацца, радавацца, перажываць

Каханне – крок у дарослае жыццё.

Самота

Настаўнік выстаўляе адзнакі за работу на ўроку, каменціруе.

IV. Заданне на дом.

Скласці віктарыну “Веру – не веру” (па творы “Першае каханне” У. Аляхновіча)  або пісьмо-крыптаграму з пэўнымі парадамі для падлеткаў і аднагодкаў ад імені галоўнага героя 

Комментариев нет:

Отправить комментарий