Янка Брыль
Звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці» — гераіня не пабаялася даць прытулак знясіленым чырвонаармейцам. У пачатку 1960-х з'явіўся ў друку вядомы раман Брыля «Птушкі і гнёзды». Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў «кнігай адной маладосці». Стылёвыя пошукі Янкі Брыля нарадзілі арыгінальнае спалучэнне эпічных і лірыка-псіхалагічных элементаў, тую напружана-эмацыянальную плынь, якая была незвычайнай для традыцыйнай рэалістычнай прозы тых часоў.
Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Брылём разам з А. Адамовічам і У. Калеснікам дакументальная аповесць «Я з вогненай вёскі…» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм.
Урок дадатковага
чытання.Янка Брыль. “Маці”.
Услаўленне подзвігу жанчыны-маціМэты:
пазнаёміць з апавяданнем Янкі
Брыля “Маці”, прааналізваваць яго будову і ахарактарызаваць дзейных асоб;
развіваць маўленне, уменне
аналізаваць мастацкі твор;
выхоўваць дабрыню, адказнасць,
спачуванне.
Эпіграф: Усё на
зямлі ад цяпла і святла… Калі душа ў чалавека цёплая і светлая, значыць,
кавалачак сонца па зямлі ходзіць.
Аляксей Дудараў
Ход урока
I. Арганізацыйны этап. Прыём “Закончы фразу”.
Добры дзень! Рада вітаць вас на сённяшнім уроку беларускай літаратуры. Закончыце выказванні, запісаныя на дошцы, адной фразай, словам.
Сваім жыццём я абавязаны…
У першы клас мяне праводзіла…
Шкадуе мяне, калі я адчуваю сябе дрэнна…
Радуецца маім поспехам і перажывае за мае няўдачы…
Бывае, я часам не слухаюся…
Або
Разгадайце
прапанаваную галаваломку “Славутыя жанчыны Беларусі”, ключавое слова якой мае
непасрэдную сувязь з тэмай нашага сённяшняга ўрока.
|
|
|
|
1. |
д |
о |
м |
р |
а |
ч |
а |
в |
а |
|
|
|
|
|
2. |
р |
а |
г |
н |
е |
д |
а |
|
|
|
|
|
|
3. |
с |
т |
а |
н |
ю |
т |
а |
|
|
|
|
|
|
4. |
р |
у |
с |
е |
ц |
к |
а |
я |
|
|
|
|
5. |
п |
о |
л |
а |
ц |
к |
а |
я |
|
6. |
с |
л |
у |
ц |
к |
а |
я |
|
|
|
|
|
|
1.
Чатырохразовая
чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў, лепшая біятланістка 2014 года, маладая маці. (Домрачава)
2.
Вольналюбівая
полацкая князёўна (Рагнеда)
3.
Выдатная
актрыса, легенда сцэны, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы,
народная артыстка СССР, цудоўная бабуля не менш знакамітай унучкі Міліціны.(Станюта)
4.
Саламея
– знакамітая лекарка і падарожніца, займалася доктарскай практыкай на адным
узроўні з мужчынамі на пачатку 18 ст., была прыватным доктарам князёў Радзівілаў. (Русецкая)
5.
Першая
на беларускай зямлі жанчына, што ўступіла на шырокую дарогу асветніцтва. (Полацкая)
6.
Княгіня Анастасія, якая сама ўзначальвала абарону горада
і , надзеўшы даспехі, вывела полк супраць татараў.(Слуцкая)
Сапраўды, маці, матуля, мамачка –
найдаражэйшы чалавек ў свеце. Ніхто не можа так шчыра любіць, як маці. Ніхто не
можа так горка і ціха тужыць, як маці. Ніхто не ўмее так цярпець і ахвяраваць
сабой, як маці. Дык якая яна, маці? Абмяркуйце, калі ласка, у парах і складзіце
сінквейн да слова “маці”.
Маці
Родная, пяшчотная.
Любіць, перажывае, дапамагае.
Маці – самы родны чалавек.
Родная душа
II. Мэтаматывацыйны этап.
Звярніце ўвагу на рэпрадукцыю карціны М.Савіцкага “Партызанская мадонна” (дадатак 1). Яна дапаможа нам стварыць атмасферу ўрока. Скажыце, якія пачуцці, эмоцыі выклікае ў вас гэты твор мастацтва? Як, на вашу думку, змест жывапіснага твора звязаны з тэмай урока?(адказы вучняў).
Слова настаўніка: многа мадонн прадстаўлена мастакамі старажытнасці і нашых дзён. У кожнага часу свае мадонны. Свая яна і ў кожнага мастака. Мадонна – святая, прыгожая жанчына ўвасобленая ў вобразе маці. Мастак напісаў карціну ў 1987 годзе, размясціўшы ў цэнтр вобраз маладой сялянкі-маці з дужымі босымі нагамі, якая прысквае да сябе маленькага хлопчыка. Іконная прыгажосць колеру дапоўнена колерам зямлі, а плаўная постаць маладой маці і зямлі – адзінае цэлае, адзіны вобраз гармоніі жыцця. Сурова паказаныя чорныя штыкі вінтовак адлюстроўваюць барацьбу жыцця і смерці, дабра і зла, цану чалавечага жыцця. Жанчына быццам скамянела ў глыбокім роздуме, які лёс чакае яе дзіця. Гераіня ўвасабляе жаданне ўсіх маці Зямлі – бачыць сваіх дзяцей шчаслівымі. Я ўпэўнена, што М.Савіцкі і Я.Брыль лічаць, што менавіта жанчына выратуе свет.
Паспрабуем
акрэсліць задачы нашага ўрока па словах-падказках:
вызначыць… асноўную думку апавядання;
раскрыць…вобраз маці-сялянкі, якая ахвяравала сваім жыццём;
ахарактарызаваць… сродкі мастацкай выразнасці, якія дапамагаюць раскрыць
вобраз маці.
Сапраўды,
сёння на ўроку мы будзем гаварыць пра маці, пра яе любоў да дзяцей, пра яе
самаахвярнасць. Давайце яшчэ раз уважліва прачытаем твор і адкажам, якія
пачуцці ўзніклі ў вас пры чытанні апавядання? (настаўнік чытае твор уголас)
III.
Актуалізацыя ведаў, уменняў і навыкаў.
Праверка першаснага ўспрымання
твора.
- Якія пачуцці ўзніклі ў вас пры чытанні апавядання?
Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.
-
Які
ўвогуле настрой прачытанага вамі твора? Адкажыце на пытанне, выкарыстоўваючы
толькі прыметнікі.
Слоўнікавая
работа.
Некаторыя словы, якія вы сустрэлі пры чытанні апавядання,
з’яўляюцца незразумелымі. Давайце разам патлумачым іх значэнне.
Задуха – ‘парнасць, духата’.
Дзяруга – ‘тоўстая грубая тканіна’.
Цераспалосіца – ‘размяшчэнне
зямлі адной гаспадаркі ўперамежку з чужымі зямельнымі ўчасткамі’.
Мэндлік – ‘пяць снапоў ячменю, аўса, пастаўленых у
кучкі для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом зверху’.
Чыстаполіца – ‘чыстае поле; бязлессе’.
Прыём
“Пытанне-адказ”.
1. Што можна сказаць пра цэнтральны вобраз апавядання –
маці? Якой яна паўстае ў пачатку твора? Паспрабуйце намаляваць славесны партрэт
маці-сялянкі (“Маці была занята цяжкай
працай і, вяртаючыся дадому, ледзь перастаўляла ногі. Яе пабляклыя вочы
глядзелі на свет з-пад нізка насунутай хусткі, здаецца, зусім абыякава”. На
момант здаецца, што маці ўсміхнулася, пажартавала, захапілася тым, што невялікі
мэндлік жыта вытрымаў моцны вецер, не ўпаў. Нягледзячы на ўзрост і трывожны
час, у вачах жанчыны на імгненне
праявілася ўлюблённасць у жыццё, але радасць гэта была кароткай).
2. Якое партрэтнае апісанне дае пісьменнік гераіні ў другой частцы апавядання?
Маці добра ведала, што яе чакае, яе рукі дрыжалі, калі адкрывала дзверы байцам. Яна ўспамінала тэлефонны слуп са страшным гудзеннем, паперку, што абарваў Васілёк. Яна моліцца сваёй малітвай і за сваіх дзяцей, і за байцоў, якім ужо не можа дапамагчы. Жанчына ідзе на смерць, бо ведае, што на баку фашыстаў сіла. Але ці магчыма сілай перамагчы любоў, адданасць дзецям, зямлі? Самаахвярнасць маці стане подзвігам. Чытаем апошнія радкі: “Твар маці ясны”. Ясны твар, чыстая душа, чыстае сумленне…
3.
Як
жа Янка Брыль адносіцца да сваёй гераіні?
Аўтар
шкадуе маці.Ён ведае, што гэта жанчына загінула па-геройску, здзейсніўшы
подзвіг. Можна падабраць вялікую колькасць прыметнікаў, каб расказаць пра маці.
Яна чыстая, цярплівая, добрая, з чыстай душой, працавітая сялянка, рашучая і
адважная…
4.
Магчыма,
вы ведаеце, чаму аўтар не даў імя сваёй гераіні?
Пісьменнік
не называе маці па імені, таму што многія жанчыны-маці ў гады вайны паводзілі
сябе гераічна, былі гатовы ахвяраваць сабой у імя дзіцяці.
Прыём
“Чароўная скарбонка”.
У маіх руках чароўная скрыня, у якой знаходзяцца асобна выбраныя мною сказы з апошняга абзаца апавяданні “Маці”. Вам неабходна знайсці ў фразах сродкі мастацкай выразнасці, якія дапамагаюць раскрыць вобраз маці, назваць іх, даць уласнае тлумачэнне.
“Па дарозе ідуць
людзі. Наперадзе старая жанчына,
маці…” (эпітэт, жанчына не маладая, яна ўжо пабачыла жыццё, выгадавала дзяцей).
“Яе твар ясны. Ён асветлены сонцам…”
(эпітэты, маці разумее, што яе вядуць на смерць, але ўсім сваім выглядам дае
зразумець фашыстам, што сілай аўтаматаў і кулямётаў, жорсткасцю не перамагчы
любоў, міласэрнасць, адданасць).
“Аўтаматы
пабліскваюць чорнай сталлю…” (эпітэт,
чорны колер падкрэслівае жорсткасць фашыстаў, для гэтых людзей не зразумелыя
словы міласэрнасць, любоў, боль).
“Час ад часу
на ўзбоччы гудзелі тэлеграфныя слупы” (метафара, усё наваколле
непакоіцца, сумуе і перажывае за лёс
маці).
Хвіліна творчасці.
Мне здаецца, што на ўроку кожны з вас у думках звярнуўся да сваёе матулі, спытаў у сябе: “А што я магу зрабіць для таго, каб мой самы дарагі чалавек на зямлі, мая матуля, была шчаслівай?..” Запішыце свае думкі ў сшыткі. Дапамагчы вам змогуць аднакласнікі, якія самастойна падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў беларускіх пэтаў, прысвечаных маці (2-3 вучні з класа чытаюць уголас вывучаныя вершы).
Мама мая
Ўсю сваю веснавую пару
Жыла не па-юліянскаму,
Не па-грыгарыянскаму-
Па народнаму вечнаму
Сонечнаму календару.
Да зорак у госці хадзіла,
Калі хто пагубляе кароў.
І ўсю вёску без лекаў лячыла
Найлепшая са знахароў.
Знала, калі трэба сеяць.
І квасіць капусту у час.
Як у нястачы лілеяць,
На ногі паставіць нас.
Аднаго толькі не разумела
Ахвярніца зорак і неба:
Як сябе ў нястачы згалелай
Шкадаваць, ратавацца трэба.
Бо, як конік стары, сцяганы,
З балота насіла вязкі.
І разам са мной старанна
У плуг упрагаліся цяжкі.
За пяцярых мужчынаў
Цягалі на ферме цэбры-
Такім уцякала чынам
Маладосць у асьці і зрэб'і.
Спачываеш пад цёплай хвояй…
А ў мяне ўрос твой цяжкі крыж.
Чаму ж з горкай, скупой слязою
У вачах ты маіх стаіш?
Ніна Аксёнчык
Рукі
маці
Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
I каласамі;
Неба спякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.
Пража нямала
Зь іх выпіла ў ночы бяссонныя
Свежасці ранняй.
Колькі яны запалілі світанняў,
Зораў над намі.
Колькі сягоння на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.
Толькі заўсёды,
Як мы зберымося дамоў
I на стол
пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасвятлее ў хаце
I ў сэрцы.
Максім Танк
Я
слаўлю маму
Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.
Я слаўлю мамы светлую душу,
Якая разумее нас з паўслова.
Я толькі маму памагчы прашу,
Калі жыццё паставіцца сурова.
Я слаўлю позірк маміных вачэй,
Якія бачаць, што нам невядома.
Даруйце боль праплаканых начэй,
Калі нас доўга не бывае дома.
Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і усё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.
Мікола Ляшчун
I
сёння ў памяці не згасла...
I сёння ў памяці не згасла,
Забыцца не магу аб тым,
Як сын спытаў: — Не любіш масла?
— Не, не люблю, — сказала ты.
Не ведала дзіця малое,
Цябе спытаўшыся ва ўпор,
Што аддала на масла тое
Ты улюбёны свой убор.
Пятрусь Броўка
IV.
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага.
Прыём “Вялікае
сэрца”.
Міласэрная, добрая, пяшчотная, здольная ахвяраваць сабой |
Прыём “Воблака слоў” (працуем
на электронным сэрвісе http://wordcloud.pro/ru/ ),
выказваем эмоцыі, пачуцці, якія вы перажылі на ўроку пры дапамозе прыметнікаў.
V.
Рэфлексія.
Сённяшні ўрок мне хочацца
завяршыць радкамі Ніла Гілевіча:
Ты – маці, ты – на ўсё гатова,
Усё змагчы, усё аддаць,
Адно вясёлых і здаровых
Дзяцей пад сонцам аглядаць.
Таму сабе ты ў долі просіш
Зусім не шмат, зусім не шмат:
Над галавою неба просінь
Ды ў дзецях лад, у дзецях лад.
VI. Заданне на дом. Форма задання незвычайная. Прачытайце сказ.
У Беларусі з 1996 года гэты дзень зацверджаны як Дзень Маці.
Якое старажытнае свята прыпадае
на гэту дату? Знайдзіце інфармацыю пра гісторыю яго ўзнікнення.
Або
Складзіце вершаваныя радкі на
тэму “Мама – найлепшае слова ў свеце”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий