Уладзімір Караткевіч

 


Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся  ў 1930 годзе ў Оршы, на беразе Дняпра. Яго роднае Прыдняпроўе захавалася ў памяці назаўсёды. Усё   дзяцінства праходзіла ў сяброўстве з кнігай. Значны ўплыў на Уладзіміра аказала маці, настаўніца па прафесіі, разумная, тактоўная, далікатная жанчына…

А ці вядома табе?..

Каля ложка пісьменніка на часопісным століку заўсёды ляжала кніга Аляксандра Дзюма “Тры мушкецёры”. Перш чым пачынаць стварэнне новага твора, Уладзімір Караткевіч перачытваў любімы твор і натхняўся на новыя ідэі.

Караткевіч заўсёды праглядаў праграму тэлеперадач на тыдзень і выдзяляў чырвоным стрыжнем усе мультфільмы. Глядзеў іх з вялікім захапленнем, і калі родныя не папярэджвалі яго пра сеанс, то вельмі крыўдзіўся.

Уладзімір часта ездзіў з сябрамі адпачываць на мора. Ён настолькі любіў ваду, што мог у ёй сядзець гадзінамі бязвылазна і заплываць вельмі далёка. Сябры ўшчувалі, што так рабіць нельга, што яны турбуюцца, калі плывец прападае з  гарызонту. Але пісьменнік на гэта адказваў, што ён ужо дарослы і нікому не абавязаны падпарадкоўвацца.



Урок дадатковага чытання па казцы Уладзіміра Караткевіча “Кацёл з каменьчыкамі” , 5 клас 

Мэта:

праналізаваць паводзіны казачных персанажаў паводле выяўлення маральных каштоўнасцей (працавітасці, смеласці, пераадоленні жыццёвых нягод і выпрабаванняў, дабрыні і спагадлівасці, адданасці і вернасці сваім прынцыпам інш.);

развіваць уменні вучняў разумець сутнасць канфлікту і перадаваць напружанасць дзеяння пры чытанні, узнаўляць паслядоўнасць падзей пры вусным пераказе, выдзяляць эпізоды, важныя для характарыстыкі казачных герояў, аналізаваць адметнасці будовы казкі і выяўляць элементы чарадзейнага ў ёй;

садзейнічаць спасціжэнню вучнямі выхаваўчай ідэі казкі.

Эпіграф:                                             Усіх нас гадуюць

                                                                  Матчыны казкі.

                                                                  Яны вучакць

                                                                  Родную мову любіць,

                                                                  На крылах юнацтва

                                                                  Уздымацца пад хмары,

                                                                  З няпраўдай змагацца,

                                                                  А з праўдай дружыць…

                                 Максім Танк

 

                                                   Казка хлусіць, а чалавек думаць мусіць.

                                                                   Прыказка. 

Ход урока

І. Арганізацыйны момант урока. Стварэнне добразычлівай атмасферы.

Прыём “Каляровыя паперкі”

Настаўнік. Добры дзень! Сёння ўрок беларускай літаратуры будзе незвычайны, чароўны ў нейкай ступені, таму што я хачу ўявіць сябе  экстрасэнсам, чараўніком і прадказаць ваш настрой па фігурках, якія вы выбераце (кожны вучань выбірае сабе  адну з трох фігурак, якая падыходзіць яму сёння па настроі, не ведаючы пры гэтым, што яна значыць). Пасля таго, як выбралі, настаўнік дае тлумачэнне:

Сонейка – цудоўны настрой, вы ўжо прачнуліся і гатовы актыўна працаваць на ўроку. 

Хмарка – вас з раніцы нехта пакрыўдзіў або нечым сапсаваў ваш настрой.

 Месяц – вы яшчэ спіце, не прачнуліся для актыўнай працы на ўроку.

Спадзяюся, што пастаўленыя да ўрока задачы не дадуць вам расслабіцца і вы хутка ўключыцеся ў працу, таму што працаваць на ўроку мы будзем у групах, вашым сябрам і аднакласнікам неабходна ваша дапамога.

Успомніць…(што называецца казкай, віды казак, асаблівасці чарадзейнай казкі).

Ахарактарызаваць …. (паводзіны казачных персанажаў).

Прааналізаваць…(кампазіцыю казкі, павучальны сэнс, састаўлены план)

II. Актуалізацыя ведаў і ўменняў.

Казкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Іх складалі таленавітыя мастакі з народа. З вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне перадавалася казка і дайшла да нас. Казачнікі расказвалі пра тое, што цанілі ў чалавеку, чым ганарыліся, што асуджалі і  высмейвалі. Нездарма нашы продкі казалі “Казка хлусіць, а чалавек думаць мусіць”. Як вы разумееце беларускую народную прыказку?

Прыём “Асацыяцыі”.

Усім вам вядома, які твор называецца казкай. Складзіце ланцужок асацыяцый да ключавога паняцця “КАЗКА”, кожнаму з выказаных паняццям дайце тлумачэнне.

Казка –  цуд, чары, праўда, дабро, зло…

А якія віды казак вам вядомы?

Да якога віду казак адносіцца казка “Залаты птах”? Вы ўпэўнены?

Разгадайце крыжаванку па змесце твора. А ключавое слова, якое вы расшыфруеце, і стане пацверджаннем вашых выказванняў.

Заданне “Крыжаванка”, вучні працуюць на камп’ютарах, разгадваюць крыжаванку па спасылцы http://puzzlecup.com/?guess=72399020BD0807E7   

Пытанні да крыжаванкі
1
Як аўтар называе незнаёмца, які завітаў у хату Мар’і?

2. Прозвішча аўтара казкі “Кацёл з каменьчыкамі”. 

3. Імя галоўнай гераіні, добрай жанчыны і клапатлівай маці. 

4. Аўтар на прыкладзе  злога суседа асуджае такую якасць чалавека  як…?

5. На прыкладзе вобраза Мар’і Уладзімір Караткевіч услаўляе такую рысу характару, як…? 

6Так называюць чалавека, які крадзе чужое.

7Што назбірала жанчына ў полі і зварыла замест бобу? 

8Дзе знаходзіцца муж беднай жанчыны?

9Імя зайздрослівага  і сквапнага суседа. 

10Казка апавядае пра з’яўленне на Беларусі такой агародніны як…

11. Самы напружаны момант твора называецца адным словам. 

ІІІ. Праца са зместам твора.

Настаўнік. Дома вы не проста чыталі казку, а яшчэ і складалі план, запісвалі яго ў сшыткі. Ведаеце, я таксама складала план, але ў маіх паперах усё пераблыталася. Нават не ведаю, што і рабіць. Дапамажыце, калі ласка, размясціць урыўкі ў правільнай паслядоўнасці, адзначце іх дайце ім загаловак і кораценька перадайце іх змест (работа па выяўленні ступені засваення вучнямі зместу казкі вядзецца ў групах)

Інтэрактыўнае заданне “Краязнаўчы калейдаскоп” (адначасова з групай працуюць на камп’ютарах высокаматываваныя вучні ў сэрвісе https://learningapps.org/5665496 ).

IV. Хвілінка рэлаксацыі.

Давайце паслухаем прыемную музыку і асарці з выказванняў беларускіх паэтаў адносна праблемы “дабро-зло”. На слайдах вы бачыце замалёўкі жыццёвых сітуацый, калі мы з вамі можам паказаць сваю дабрыню і дапамагчы чалавеку, жывёле ці птушцы, прыродзе.


Той дзень прапаў і страчаны навекі,

Калі ты не зрабіў таго, што мог;

Калі не паспрыяў ты чалавеку

Няшчыры быў, зманіў, не дапамог…

                                Пімен Панчанка

 

Добрых людзей, як заўжды, не хапае.

Добрых людзей, як заўжды, дэфіцыт.

Добрых людзей не зусім разумеюць.

Сэрца ў добрых вельмі моцна баліць.

Добрыя – шчыра хворым дапамогуць,

Добрыя – дараць цяпло і ўтульнасць,

Добрыя – у нагу са слабымі крочаць,

І ніякага “дзякуй” не патрабуюць

                               Генрых Акулаў

Заданне “Шалі”.

На вашых партах у канвертах знаходзяцца прыметнікі, якія неабходна выкарыстаць для характарыстыкі літаратурнага героя. Размяркуйце іх правільна, калі ласка, на чашы шаляў, патлумачыўшы свой выбар.

Словы з канверта: хлуслівы, хітры, праўдзівы, жорсткі, адданы, кемлівы, чалавечны, ненавісны, ілжывы, шчодры, прагны, сквапны, злы, міласэрны, добрасумленны, чысты, з вялікім сэрцам, гуманны, зайздрослівы.



Якіх прыметнікаў атрымалася больш? Пра каго з герояў казкі мы можам сказаць такія словы? Чаму? Патлумачце.

Прыём “Чароўная скрыня”.

Гэта чароўная скрыня дапаможа мне праверыць, наколькі ўважліва вы чыталі казку. Смялей выцягвайце пытанне і ўпэўнена давайце адказ. У вас усё атрымаецца.


1)    1. Якую характарыстыку дае Ігнату аўтар у самым пачатку казкі? (“У адной, багатай ды ганарлівай, жыў мужык Ігнат. Нядобры ён быў чалавек, жонку замарыў работай, дзеці ад хатняга рабства ў свет пайшлі. А гаспадар усё не ўтаймоваецца, усё пад сябе грабе. Усё наваколле прыдушыў, глытай”)

2)    2. Пра якога страшнага злодзея гаворыць Уладзімір Караткевіч такія словы: “Словам, запанаваў на нашай зямлі самы страшны, самы подлы грэх, імя якому…”?

3)   3.  Чаму сусед Ігнат не пазычыў ячменю і фасолі беднай жанчыне? (Ігнат быў злым, жорсткім, сквапным чалавекам, лічыў, што да вясны Мар’я можа і не дажыць, хто тады адрабляць будзе).

4)    Якім чынам Мар’я вырашыла падмануць сваіх галодных дзяцей? (Сабрала дробныя каменьчыкі ў полі, насыпала ў кацёл і паставіла варыць, сказаўшы, што гэта бабы, пакуль дзеці не паснулі)

5)    4. За што Чараўнік аддзячыў бедную жанчыну? (за дабрыню і спачуванне).

6)    5. Зачытайце радкі, у якіх апавядаецца пра падрыхтаваную Чараўніком узнагароду для сквапнага суседа.

7)   6.  Ці ведаеце вы іншую версію з’яўлення бульбы на беларускай зямлі?

 V. Хвілінка творчасці.

Прыём "Пісьмо герою твора".

Уявіце сабе, што ў вас з’явілася магчымасць напісаць пісьмо аднаму з герояў казкі. Гэта можа быць і папярэджанне,  і падзяка, і просьба, і прапанова сябраваць. У вас ёсць некалькі хвілін, каб скласці ваш ліст (праз некалькі хвілін вучні зачытваюць уголас свае сачыненні).

Або

Складзіце сінквейн са  словамі.

Мар’я

Ігнат

Ключавое слова

 

 

Два азначэнні

 

 

Тры дзеясловы

 

 

Фраза з 4-х слоў

 

 

Сінонім да ключавога сдлова

VI. Рэфлексія

Настаўнік. У пачатку ўрока вы сцвярджалі, што казка – гэта перамога дабра над злом. Ці апраўдаліся вашы прадказанні? Так, дабро перамагло. І яго моц у тым, што яно дапамагае чалавеку само па сабе. Іван зрабіў дабро, выратаваўшы ваўчыху, а яна, сама не разумеючы, у пэўных абставінах дапамагла Івану. Самае цікавае, ваўчыца прабягала ў лесе выпадкова… Менавіта гэты факт прымушае нас задумацца над вечным пытаннем, ці неабходна рабіць дабро… Адказ адназначны.

VІ. Дамашняе заданне.

Намаляваць ілюстрацыю да аднаго з эпізодаў казкі (на выбар), падрыхтаваць каментарый да малюнка і падрабязны пераказ выбранага эпізоду.




Комментариев нет:

Отправить комментарий