Анатоль Бутэвіч

 

    Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

   Квэст-урок па кнізе Анатоля Бутэвіча “У гасцях у вечнасці”.   

Загадкавае падарожжа па роднай зямлі

(урок пазакласнага чытання, 6 клас)

Мэты:

стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, іх культуры маўлення;

абуджэнне цікавасці да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю; выхаванне грамадзянскасці, пачуццяя гонару за сваю Радзіму, за свой народ.

Эпіграф                                                     

                                                                             Ад прадзедаў спакон вякоў
                                                                          Мне засталася спадчына.
                                                                      Памiж сваiх i чужакоў
                                                                            Яна мне ласкай матчынай.

                                                                                                   Янка Купала
1. Арыенціровачна-матывацыйны этап. Псіхалагічны настрой на ўрок.

Продкі стварылі і перадалі нам багаты духоўны скарб – вялікую колькасць аб’ектаў, якія варта наведваць, вывучаць, якімі неабходна захапляцца. Сёння мы здзейснім віртуальнае падарожжа-гульню па старонках кнігі Анатоля Бутэвіча “У гасцях у вечнасці”. Мы пабываем там, куды завяла беларусаў спрадвечная рупнасць, цікаўнасць, неабыякавасць. На ўсім гістарычным шляху нашы продкі пакідалі свае памятныя знакі, якія сёння смела можна назваць цудамі Беларусі. Паспрабуем разгадаць іх, выконваючы заданні да кожнай з частак кнігі. За кожны правільна пройдзены этап вы атрымаеце асобны элемент агульнага пазла. Перамагае група, якая першай збярэ ўсе элементы пазла-малюнка.

2. Аперацыйна-пазнавальны этап. Аналіз кнігі “У гасцях у вечнасці”.

Частка 1. “Каложская царква”. Міні-віктарына.

Перад вамі пытанні міні-віктарыны, з прапанаваных адказаў вам неабходна выбраць правільныя. Калі некаторыя пытанні выклікаюць у вас цяжкасці, прапаную звярнуцца да відэафільма “Каложа”, уважліва прагледзеўшы яго, вы знойдзеце адказы на ўсе пытанні.


Міні-віктарына

1.       Каложская царква ў Гародні мае другую назву. Назавіце яе.

А) Барысаглебская;

Б) Спаса-Еўфрасіннеўская;

В) Прычысценская.

2. Каложу называюць унікальным помнікам праваслаўнага дойлідства … стагоддзя.

А) XVI;

Б) XII;

В) X.

3. Заснавальнікамі самага старажытнага храма ў Гародні лічаць…

А)  Яраслава Мудрага;

Б) Уладзіміра Манамаха;

В) князёў Барыса і Глеба.

4. У сцены храма ўмураваны галаснікі, якія прадстаўляюць сабой…

А) высокія збаны з доўгай шыяй;

Б) адпаліраваныя фрэскі;

В) рознакаляровыя пліткі рознай велічыні.

5. Важным элементам архітэктурнай адметнасці храма і яго апазнавальным знакам з’яўляюцца…

А) знадворныя чырвонацагляныя сцены;

Б) крыжы рознай велічыні, выкладзеныя з каляровых плітак;

В) залаты алтар унутры царквы.

Частка 2. “Бярэсце”. Крыжаванка.

Наколькі ўважліва вы чыталі дадзеную частку кнігі дапаможа высветліць крыжаванка, у якой зашыфравана ключавое слова. Пазнаёміцца з пытаннямі і запоўніць крыжаваннку можна на лістках паперы або па адрасе сэрвіса https://learningapps.org/view14304073  

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

А

Р

А

Ц

І

Н

І

 

 

 

 

 

 

 

В

Я

Л

Е

С

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

А

Д

З

І

В

І

Л

 

 

 

 

 

 

Г

Р

Э

Б

Е

Н

Ь

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

С

О

Л

І

Д

Ы

 

 

 

 

Л

А

Ў

Р

Э

Н

Ц

І

Й

 

 

 

 

 

Б

Е

Р

А

С

Ц

Я

Н

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

Пытанні да крыжаванкі:

1.   Прозвішча арандатара манетнага двара.

2.   Ахвяру якому язычніцкаму богу прынёс выратаваны палескі купец.

3.  
Нясвіжскі князь, яккі заснаваў у Бярэсці першую друкарню.

4.   Што ўяўляў сабой знойдзены на тэрыторыі Беларусі старажытны незвычайны баквар?

5.   Дробныя медныя манеты, якія чыканілі ў старажытным горадзе.

6.   Імя вядомага беларускага асветніка, які працаваў настаўнікам у  брацкай школе.

7.   Так называлі старажытных жыхароў горада Брэста.

Частка 3. “Музей валуноў”. Прыём “Гексы”.

Перад вамі гексы з размешчанай на іх інфармацыяй. Размясціце іх у адпаведным парадку, раскрыўшы сэнс ключчавога паняцця. Не забывайце, што паміж карткамі, якія сутыкаюцца сваімі бакамі, павінна быць лагічная сувязь. Прадстаўнік групы дасць тлумачэнне прадстаўленай мадэлі гексаў (адзін з варыянтаў размяшчэння гексаў прапанаваны вучнямі).

Частка 4. “Герадотава мора”. Прыём “Крыптаграма”.

Ідэя наступнай часткі кнігі зашыфравана ў наступнай крыптаграме. Узгадаўшы парадак літар у беларускім алфавіце, вы зможаце прачытаць яе уголас.

4 6 18 1 5 16 20 1 3 28    17 18 1 27 26 21 18 28    1 2 6 18 1 4 1 13 10   

10      17 6 18 1 5 1 3 1 13 10     22    19 17 1 5 26 28 15 21    19 3 1 31

15 6 17 1 22 20 16 18 15 21 31     14 16 3 21    10      15 6 17 1 18 21 27 15 21 31

4 16 5 15 1 19 25 29.

Частка 5. “Мір – цыганская сталіца”. Прыём “Стрэлачнікі”.

Я думаю, што вам не трэба тлумачыць значэнне слова “стрэлачнік”, але калі хто не ведае, падкажу: стрэчнік – чалавек, які працуе на чыгунцы і абслугоўвае перавод стрэлак на чыгуначным палатне, г.зн. падказвае дарогу цягнікам. Уявіце сябе стрэчнікамі і злучыце паняцці і выказванні з левага і правага слупкоў.

 

25 мая

1501 года

Паводле ўказу цыганы мусілі прапісацца ў гарадах і адмовіцца ад вандровак

 



Караль Станіслаў Радзівіл

(Пане Каханку)


За 12 гадоў кіравання славіўся сваімі дзівацтвамі: апранаўся модна, замест шаблі насіў бізун, любіў катацца на пазалочанай карэце, запрэжанай 12 коньмі

 

Ян

 Марцінкевіч


Уведзены тытул цыганскага караля, надзеленага вялікімі правамі, якога выбіралі на Мірскім полі, тройчы падымалі на руках з радаснымі воклічамі

 

Расійская імператрыца

Кацярына Вялікая

 

Прывілей князя Аляксандра зацвярджае на пасадзе старшага войта, барона, Васіля і надае яму “моц і права судзіць цыганоў і разбіраць усякія спрэчкі паміж імі”

 

Частка 6. “Крэмневыя шахты”. Рэбусы.

Справіцца з заданнем гэтага этапа будзе вельмі проста, таму што вам неабходна будзе разгадаць некалькі рэбусаў і знайсці цытаты ў тэксце, якія непасрэдна звязаны з разгаданымі  словамі.


Рось ( “На беразе Росі некалі знаходзіліся вялікія крэйдавыя адклады. У іхняй тоўшчы і хаваліся тыя патрэбныя для майстравітых людзей камяні, з якіх латва было рабіць розныя карысныя ў жыцці рэчы…”)

Шахта ( “Калі шахта станавілася ўсё глыбейшай і шахцёру было цяжка ў яе апускацца, скарыстоўвалі мудра прыдуманыя лесвіцы – ствол дрэва з коратка абсечанымі галінамі…”)

Сякера (“Калі раптам вам надарыцца спаткаць старадаўнюю каменную сякеру альбо проста кавалак крэменю, нне старайцеся адразу выкідваць іх. Патрымайце на сваіх далонях, і вы адчуеце цяпло рук тых, хто шмат тысячагаддзяў таму здабываў каштоўную сыравіну…”)

 

 Крэйда (“Дзеля гэтага шахцёры выкарыстоўвалі рогі высакародных аленяў. У адрозненне ад прылад з крэменю, на іх не наліпала крэйда, гэткі інструмент меў здольнасць сам паа сабе вастрыцца…”)

Частка 7. Крэўскі замак.

Малайцы! Вы справіліся з прапанаванымі заданнямі і ў сваіх руках трымаеце 6 элементаў пазла-малюнка. Складзіце іх правільна. Перад вамі Крэўскі замак, дакладней сказаць, той варыянт адрамантаванага замка, які ўяўляюць даследчыкі і гісторыкі. Так калісьці выглядала знакамітае Крэва. А што вы можаце сказаць пра Крэўскі замак? Чым запомнілася апошняя частка кнігі?

 

3.     Рэфлексійна-ацэначны этап.

Падзяліцеся, калі ласка, сваімі эмоцыямі ад віртуальнага падарожжа па цудадзейных астраўках Беларусі пры дапамозе сэрвіса “Воблака слоў” (http://wordcloud.pro/ru/). Кожнаму з выбраных слоў дайце тлумачэнне.


 

Комментариев нет:

Отправить комментарий