Алена Васілевіч – старэйшая
пісьменніца Беларусі, якой 22 снежня 2017 года споўнілася 95 гадоў.
Літаратурнае даследаванне.
Нарадзілася
на хутары Даманшчына Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Перад вайной закончыла
літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута. Падчас Вялікай
Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у ваенным госпіталі, пісарам…
Пазней,
пасля ваеннага ліхалецця, была загадчыкам аддзела культуры часопіса “Работніца
і сялянка”. Свой першы твор “На прасторах жыцця” надрукавала ў 1947 годзе ў
часопісе “Беларусь”. За цыкл аповесцей “Расці, Ганька”, “Пачакай, затрымайся…”
пісьменніцы была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. У аўтабіяграфічных кнігах
расказвае пра складанае жыццё васьмігадовай дзяўчынкі-сіраты, якая страціла
бацькоў і вымушана была жыць у родных.
Творы пісьменніцы вучаць дабрыні, міласэрнасці, сяброўству і шчырым адносінам.
Творы пісьменніцы вучаць дабрыні, міласэрнасці, сяброўству і шчырым адносінам.
Інтэрактыўная гульня
па апавяданні "Сябры"
Сяброўства, першае каханне – адна з самых распаўсюджаных і цікавых тэм у творчасці сусветных пісьменнікаў і паэтаў. Каханне – самае незвычайнае, таямнічае, трывожнае, доўгачаканае пачуццё. Немагчыма зразумець, калі і дзе яно напаткае цябе, што прынясе – радасць ці расчараванне. Але адно толькі можна сказаць з упэўненасцю: каханне – гэта пачуццё, якое спее ў душы чалавека, якое акрыляе, натхняе, робіць з чалавекам цудоўныя пераўтварэнні. Менавіта гэтаму цудоўнаму пачуццю прысвечана апавяданне Алены Васілевіч "Горкі ліпавы мёд"
Заданне “У пошуках скарбаў”
Знайдзіце, калі ласка, у прапанаваных апісаннях з апавядання Алены Васілевіч "Горкі ліпавы мёд" сродкі мастацкай выразнасці – эпітэты, метафары, параўнанні.
“А на катку вучыў яе перш за ўсё ўпэўнена стаяць на
каньках і падхопліваў, калі яна, палахлівая
і няўмелая, гатова была вось-вось упасці на лёд”.
“І калі яна, з баязлівым смехам, усё ж падала – то,
шчаслівы, я паднімаў яе і зноў, як малую
дзяўчынку, моцна трымаў за руку, не адпускаючы ад сябе ні на крок”.
“Адзінокі і нікому не патрэбны, брыў я па таму самаму
Чортаваму мосціку, з якога некалі зімою, у
марах сваіх нёс я на руках аж да самага нашага дома
Лідачку...".
“Яе блакітныя вочы свяціліся трывогай, ласкай і
дабрынёй...”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий