Мы смех і ранішні
прамень
Цаніць адразу не
ўмеем.
І што шчаслівы сёння дзень – Назаўтра толькі разумеем. С. Грахоўскі
Крапіва! Якія думкі ўзнікаюць у вас, калі я
называю гэта слова? Якімі эпітэтамі вы можаце ахарактарызаваць гэтую расліну?
Пякучая, калючая, балючая… У дзяцінстве, вядома ж, гэтая расліна здавалася надта
страшнай: кранеш – імгненна на скуры з’яўляюцца чырвона-белыя валдыры... Пра
тое, што крапіва – карысная лекавая расліна, вы даведаліся значна пазней, як і пра літаратурнага цёску
“пякучкі”. Зразумела, я маю на ўвазе Кандрата Крапіву, вядомага беларускага
байкапісца, прадаўжальніка традыцый Эзопа і Крылова.
Крапіва – псеўданім пісьменніка, таму што сваёй зброяй ён выбраў “пякучае і вострае” слова, выкрываў зло ў імя дабра, так ён пісаў у вершы:
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я – пякучка-крапіва.
Байкі Кандрата Крапівы – яркія, лёгкія для
завучвання на памяць, з’яўляюцца крыніцай вялікай колькасці крылатых выразаў,
блізкіх да народных прыказак і прымавак.
Выканайце заданні пры дапамозе інтэрнэт-сэрвіса “Леарнінгапс”.
https://learningapps.org/watch?v=pinf383ut18
Вы заўважылі, што многія выразы з баек Крапівы сталі крылатымі, агульнавядомымі, сваім вострым і пякучым словам пісьменнік выкрывае адносіны паміж людзьмі, высмейвае гультаёў і дэмагогаў, ганарліўцаў і падхалімаў. На жаль, сустракаем і сёння яшчэ і дыпламаваных Бараноў, і ліслівых Цялят, і ганарыстых Парсюкоў.
Ганарлівы, саманадзейны, ліслівы, жорсткі – гэта не тыя рысы характару, якімі павінен валодаць сапраўдны Чалавек, Чалавек з вялікай літары.
Узнавіце байку
“Ганарысты Парсюк”, запоўніўшы “белыя плямы” – прапушчаныя словы ці
словазлучэнні.
Праверце свае веды, разгадаўшы асацыятыўную крыжаванку па творчасці Кандрата Крапівы.
http://puzzlecup.com/?guess=BB304B364D6C788B
http://puzzlecup.com/?guess=BB304B364D6C788B
Ключавое слова – алегорыя (са
старажытнагрэчаскай мовы – іншасказанне) – мастацкі троп, які дапамагае аўтару
байкі ўвасобіць у мастацкіх вобразах чалавечыя ўчынкі і сацыяльныя адносіны.
Вы заўважылі, што многія выразы з баек Крапівы сталі крылатымі, агульнавядомымі, сваім вострым і пякучым словам пісьменнік выкрывае адносіны паміж людзьмі, высмейвае гультаёў і дэмагогаў, ганарліўцаў і падхалімаў. На жаль, сустракаем і сёння яшчэ і дыпламаваных Бараноў, і ліслівых Цялят, і ганарыстых Парсюкоў.
Ганарлівы, саманадзейны, ліслівы, жорсткі – гэта не тыя рысы характару, якімі павінен валодаць сапраўдны Чалавек, Чалавек з вялікай літары.
Комментариев нет:
Отправить комментарий