Якуб Колас


                                             

            Два каласы – дзве праўдзівыя песні!
        Поплеч, як сёстры, ідуць у свет…
         Колькі вы радасці людзям прынеслі
Колас жытнёвы і Колас-паэт.
                                     Раман Тармола-Мірскі

           З творчасцю Якуба Коласа мы знаёмімся яшчэ ў дзяцінстве, чытаем шматлікія творы паэта ў пачатковых класах, якія сапраўды сталі класікай беларускай літаратуры.  Узгадаем іх.


Ніхто з дамашніх не згадае,
Чым рэчка Костуся займае,
Якая іх з’яднала сіла
І чым яна так хлопцу міла?.. (раздзел “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля”)

Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
І шуміць, і звініць
Срэбразвонны ручэй…(верш “Ручэй”)
 Ён быў настаўнікам, суддзёю,
Калі, бывала, між сабою
Паспораць дзеткі ці паб’юцца,
Дык да каго ж тады звярнуцца
Як не …      ( раздзел “Дзядзька-кухар” з паэмы “Новая зямля”)
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў… (верш “О, край родны, край прыгожы!”)
Бедны хлопчык быў загнаны,
У бацькоў нялюбы сын,
Бо відочныя заганы
І меў толькі ён адзін… (урывак з паэмы “Сымон-музыка”)

Сям’я, дзяцінства паэта

Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы.
“Бацька мой, Міхаіл Казіміравіч Міцкевіч, быў лесніком. Чалавек ён быў невялікай адукацыі: умеў распісацца, чытаць па-польку і па-руску. Маці мая, Ганна Юр’еўна з Лёсікаў, зусім няграматная, але разумная ад прыроды і добрая жанчына”.  
                                                           Я. Колас. “Аўтабіяграфія”
         У 1891 годзе Міхаіл Казіміравіч з сям’ёй пераязджае ў леснічоўку Альбуць.

Адукацыя
У Альбуці Якуб Колас вучыўся дома ў так званага “дарэктара”:
          А сам дарэктар, з вузел ростам,
          Ў сваім уборы бедным, простым,
          У зрэбных портках і кашулі,  
          Стаяў, як бы яго прыгнулі,
          Такім мізэрным і маўклівым,
          Ў халаце суконным сівым.
                      Я. Колас. Раздзел “Дарэктар” з паэмы “Новая зямля”
У 1898 годзе Якуб Колас паступае ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, дзе правучыўся чатыры гады. Скончыўшы ў 1902 годзе Нясвіжскую семінарыю, Я. Колас  едзе працаваць на Палессе.
Псеўданім 
Колас  - сімвал жыццялюбства, жыццястойкасці,  шчодрасці і плёну.

Род заняткаў. Зняволенне

Увосень 1908 г. Якуб Колас быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі за ўдзел у нелегальным з’ездзе беларускіх настаўнікаў. Працяглае знаходжанне за астрожнымі кратамі не зламала паэта, Колас распачынае працу над вядомымі паэмамі “Сымон-музыка” і “Новая зямля”.
У маі 1921 года Якуб Колас пераязджае ў Мінск і становіцца выкладчыкам Мінскага педагагічнага каледжа і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1926 годзе за выдатныя заслугі ў развіцці літаратуры Якубу Коласу прысвоена званне народнага паэта Беларусі.
У 1928 годзе абраны акадэмікам АН БССР, а яшчэ праз год стаў віцэ-прэзідэнтам АН БССР.

Творчасць паэта


   У дзяцінстве Кастусь захапляўся творамі Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага, казкамі і апавяданнямі Талстога, вершамі на беларускай мове Янкі Лучыны. Першы верш “Наш родны край” быў надрукаваны ў газеце “Наша доля” 1 верасня 1906 года пад псеўданімам Колас, і назва верша, і псеўданім былі сімвалічнымі для ўсёй творчасці песняра, якую ён, як і сваё жыццё, прысвяціў роднай зямлі і шчыраму народу-сейбіту.
  Першае апавяданне – “Слабада”.
  У 1910 годзе выйшаў першы зборнік вершаў “Песні-жальбы”, а ў 1914 годзе – зборнік “Родныя вобразы”. Найбольш вядомыя паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка” распачаліся яшчэ за кратамі, а былі завершаны ў 1923 і 1925 гадах адпаведна.
Значнае месца ў творчасці песняра займае яго трылогія “На ростанях”, а таксама зборнік алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”.

Заданне "Асацыятыўная крыжаванка"
Правер свае веды, разгадаўшы крыжаванку, назаві схаванае слова.


Цікавыя факты з жыцця Якуба Коласа

Факт 1. Якуб Колас праславіўся не толькі сваімі творамі, але і мецэнацтвам. Ён выдаткаваў  грошы для падтрымкі таленавітых маладых людзей, якія толькі пачыналі свой творчы шлях. Так, нікому не вядомаму студэнту Заіру Азгуру Якуб Колас у свой час плаціў яшчэ і асабістую стыпендыю. З юнака "выйшаў" сусветна вядомы скульптар. Падтрымаў пісьменнік і сціплую маладую дзяўчынку Ларысу Александроўскую, якая стала потым вядомай опернай спявачкай. На адрас Коласа штодня прыходзілі дзясяткі лістоў з просьбамі з усяго Савецкага Саюза.

 Факт 2.  Фізічная праца прыносіла Якубу Коласу  незвычайнае задавальненне. Аднойчы ён пасадзіў чатыры дубы ў гонар сваіх трох сыноў і самога сябе: Даніла, Міхась, Юрка і Якуб. Там жа была пасаджана бярозка, як вечная памяць пра жонку марыю Дзмітрыеўну. Гэтыя дрэвы дагэтуль растуць на двары пісьменніка (цяпер-музея).

Факт 3.  У знак пашаны да вялікага продка (сапраўднае імя і прозвішча паэта - Канстанцін Міцкевіч) яго нашчадкі па жаноцкай лініі не бяруць прозвішча мужа, калі ўступаюць у шлюб, а захоўваюць сваё - Міцкевіч.

Факт 4. У дзень сваёй смерці Якуб Колас  напісаў ліст кіраўніцтву партыі, дзе выказаў сваю занепакоенасць станам беларускай мовы. Прадказаў яе заняпад, калі не будуць прыняты меры. Прапанаваў спосабы абароны роднай мовы. Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да таго, як спынілася сэрца пісьменніка. 

      https://www.youtube.com/watch?v=jp3QrNngJas


Комментариев нет:

Отправить комментарий