Генрых Далідовіч належыць да таго пісьменніцкага пакалення, творчае сталенне якога прыпала на 70-я гады, і якое на сучасным этапе нясе галоўную службу ў літаратуры. Адзін з самых актыўных празаікаў, прызнаны мастак-псіхолаг, нястомны даследчык чалавечага жыцця і нашага беларускага мінулага. Дыяпазон выяўлення творчай асобы пісьменніка шматгранны: яму падуладныя навелістычныя жанр і раманны эпас, ён выдатны стыліст, майстар літаратурнага пейзажу.
Урок беларускай літаратуры
Тэма. Ідэя дабрыні і міласэрнасці да прыроды праз майстэрства аўтара(Генрых Далідовіч “Губаты”),VIII клас.
Мэты:
стварэнне ўмоў для асэнсавання вучнямі на прыкладзе апавядання Г. Далідовіча
“Губаты” праблемы ўзаемаадносін чалавека
і прыроды, узбагачэння эмацыянальнага свету вучняў праз суперажыванне героям
літаратурнага твора;
садзейнічаць развіццю
камунікатыўных навыкаў праз уменні аргументаваць, даказваць сваю думку,
карыстацца цытатамі з твора, характарызаваць вобразы;
выхаванне ў вучняў
гуманных адносін да прыроды роднай
Беларусі, адказнасці і абдуманасці ў дзеяннях і ўчынках.
Задачы:
раскрыць ідэю дабрыні і міласэрнасці да прыроды, да “братоў нашых меншых”;
навучыцца рабіць
параўнальны і псіхалагічны аналіз вобразаў герояў твора.
Тып урока:
тлумачэнне новага матэрыялу.
Формы работы: індывідуальная, групавая, калектыўная.
Абсталяванне: партрэт пісьменніка Генрыха Далідовіча, фотаздымкі роднага краю, выстава
кніг аб прыродзе Беларусі (“Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь”, “Жывая кніга
прыроды”), малюнкі вучняў.
Эпіграф: Рабі дабро! Хоць
нават коштам
Апошніх сіл, апошніх мук!
І не пытай: Каму? Завошта?
Рабі – без просьбаў і прынук.
Ніл
Гілевіч
Ход
урока
I. Арыенціровачна-матывацыйны этап.
1. Стварэнне добразычлівай атмасферы ў класе
праз уступнае слова настаўніка
- Добры дзень! Сёння ў нас незвычайны ўрок. Спадзяюся,
што снежная і халодная зіма за акном не здолела замарозіць цеплыню і дабрыню
вашых сэрцаў, імклівасць вашых думак. Жадаю ўсім добрага і прыемнага настрою,
плённай працы на ўроку.
2. Метад “Крыжаванка”. Паведамленне тэмы і мэты
ўрока.
- А работу мы пачнём з разгадвання крыжаванкі па тэорыі
літаратуры, ключавое слова якой будзе непасрэдна звязана з тэмай нашага ўрока.
Аб’яднайцеся, калі ласка, у групы па 4 чалавекі і на працягу 2 хвілін упішыце ў
пустыя клеткі неабходныя словы (дадатак 1).
|
|
|
|
|
|
|
1 |
д |
ы |
я |
л |
о |
г |
|
|||
2 |
к |
у |
л |
ь |
м |
і |
н |
а |
ц |
ы |
я |
|
|
||||
|
3
4 |
б |
а |
р |
а |
д |
у |
л |
і |
н |
|||||||
р |
а |
з |
в |
я |
з |
к |
а |
|
|||||||||
к |
а |
м |
п |
а |
з |
і |
ц |
ы |
я |
|
|
|
|||||
6 |
а |
п |
а |
в |
я |
д |
а |
н |
н |
е |
|
||||||
|
|
|
|
7 |
з |
а |
в |
я |
з |
к |
а |
1. Размова паміж двума або некалькімі персанажамі ў
мастацкім творы, якая перадаецца ў форме простай мовы.
2. Пункт найвышэйшага напружання ў развіцці дзеяння сюжэта
мастацкага твора.
3. Аўтар радкоў:
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем, …
4. Заключны этап у развіцці дзеяння ў эпічным або
драматычным творы.
5. Будова літаратурнага твора, размяшчэнне і спалучэнне
частак, эпізодаў, карцін.
6. Невялікі твор, у якім характар чалавека раскрываецца праз
асобныя падзеі, здарэнні ў яго жыцці.
7. Момант, з якога пачынаецца развіццё дзеяння ў літаратурным
сюжэтным творы.
Настаўнік. Так, сапраўды, атрымалася
ключавое слова “дабрыня”. Чалавек прыходзіць у свет, каб рабіць дабро, добрыя справы. А што, на вашу думку, ёсць дабро? Сёння на
ўроку мы пагаворым пра дабрыню, спагаду, міласэрнасць, чалавечнасць, якія так
неабходны ў сучасным жыцці, асабліва ў адносінах да прыроды. А дапаможа нам у
гэтым апавяданне Генрыха Далідовіча “Губаты”.
Запішыце, калі ласка, у сшыткі тэму
ўрока.
А цяпер вызначым мэты
ўрока, дапамогуць нам словы-падказкі, запісаныя на дошцы:
раскрыць ідэю…(…добрых,
міласэрных адносін да прыроды, да “братоў нашых меншых”);
ўсвядоміць, што чалавек…(…адказвае за ўсё жывое на зямлі).
умець дакладна, лагічна выказваць…(…уласныя думкі ў працэсе параўнальнага і псіхалагічнага аналізу
вобразаў-персанажаў);
вучыцца працаваць…(…самастойна,
у групах, у калектыве).
II. Аперацыйна-выканаўчы этап.
1.
Работа са слоўнікам.
Настаўнік. Запішыце,
калі ласка, у свае сшыткі рад
слоў-асацыяцый да слова “дабрыня”. Абмяркуйце запісаныя вамі словы ў парах,
выберыце найбольш яркія і адметныя і назавіце іх (ад кожнай пары па аднаму слову).
У тлумачальных
слоўніках, што знаходзяцца на вашых партах, знайдзіце і зачытайце азначэнні да
слоў-сінонімаў, запісаных на дошцы. Працуем у групах.
Дабрыня – міласэрнасць, чалавечнасць, спагада,
гуманнасць, спачуванне, добразычлівасць, любоў …
Міласэрнасць – ‘гатоўнасць да дапамогі каму-небудзь’.
Чалавечнасць – ‘назоўнік, утвораны ад прыметніка чалавечны, г.зн. дастойны чалавека,
уважлівы, душэўны’.
Спагада –
‘спачуванне каму-небудзь’.
Гуманнасць –
‘назоўнік, утвораны ад прыметніка гуманны, г.зн. чалавекалюбівы, дабрачынны,
прасякнуты павагай да людзей і ўсяго жывога’.
Добразычлівасць – ‘ назоўнік, утвораны ад прыметніка добразычлівы, г.зн.
які жадае людзям дабра, прыхільна адносіцца да ўсіх іншых’.
Любоў –
‘пачуццё сардэчнай прыхільнасці, адданасці каму-небудзь’.
Скажыце, калі ласка,
ці правільна мы вызначылі сінонімы да слова “дабрыня”? Так, я згодна з вамі.
2.
Зварот да эпіграфа.
Рабі дабро! Хоць нават коштам
Апошніх сіл, апошніх мук!
І не пытай: Каму? Завошта?
Рабі – без просьбаў і
прынук.
Настаўнік. Як вы
думаеце, чаму эпіграфам нашага ўрока з’яўляюцца радкі Ніла Гілевіча “Рабі
дабро!..” Як словы паэта пераклікаюцца з тэмай нашага ўрока? (Адказы вучняў.)
3. Праца з творам.
А.Высвятленне першапачатковых адносін да твора.
Падзяліцеся,
калі ласка:
-Якія пачуцці
выклікаў у вас твор пры чытанні?
-Што асабліва
ўразіла, запомнілася?
Настаўнік. Апавяданне “Губаты” напісана ў 70-ыя
гады 20 стагоддзя, калі асабліва востра ў Беларусі стаяла праблема аховы жывёльнага і расліннага свету. Менавіта
ў той час была заснавана Чырвоная кніга Беларусі. У 20 стагоддзі ласі былі
двойчы на мяжы поўнага вынішчэння. У Белавежскай пушчы, напрыклад, у 1944 годзе
жыло ўсяго 3 ласі. Каб такая сітуацыя не паўтарылася, трэба думаць, і было
напісана апавяданне “Губаты”, якое заклікае нас змяніць свае адносіны да
прыроды.
Б. Аналіз “дзённікаў двайнога запісу”.
- Цяпер звернемся да падрыхтаваных вамі “дзённікаў двайнога
запісу”, якія вы запаўнялі пры чытанні апавядання Генрыха Далідовіча “Губаты”,
арыентуючыся на наступныя пытанні, неабходныя вам для параўнальнага і
псіхалагічнага аналізу вобразаў-персанажаў. (Заданне выконваецца ў групах.)
Пытанні для першай
групы:
1.
Чаму
ляснік выратаваў ласяня? Што ім кіравала?
2.
Як
сустрэла ласяня сям’я лесніка?
3.
Праз
якія дэталі аўтар паказвае ўнутраны свет лесніка і членаў яго сям’і?
Пытанні для другой групы:
1.
Чаму
браканьеры забілі Губатага?
2.
Што
для гэтых людзей галоўнае ў жыцці?
3.
Праз
якія дэталі аўтар паказвае ўнутраны свет гэтых людзей?
(Кожная група агучвае свае вытрымкі і каментарыі да іх,
параўноўваючы вобразы лесніка, членаў яго сям’і і забойцаў.)
Прыклад табліцы ў сшытку.
Вытрымкі з тэксту твора |
Уласны каментарый |
“…- Ну, што з табою, маё цялятка? Ножку зламала,
гойсаючы, ці матка цябе кінула?.. – і яшчэ рукою палэпаў яго па спіне, ад
чаго яно зноў заплюшчыла вочы, задрыжала, сціснулася…” (с. 177)
|
Ляснік – чалавек з вялікім сэрцам, вельмі добры і чулы.
З параненай жывёлай ён размаўляе як з маленькім дзіцём, шкадуе ласяня, шчыра
перажывае… |
В. Пастаноўка
праблемнага пытання.
Настаўнік. Пытанне,
на якое мы сёння павінны адказаць, запісана на дошцы. Гучыць яно так: “Якое
жыццёвае крэда людзей у апавяданні?”
Слоўнікавая работа. У
тлумачальных слоўніках, якія знаходзяцца на вашых партах, знайдзіце і зачытайце
азначэнне паняцця “крэда”.
Крэда – ‘перакананне, светапогляд’.
Вучнямі робіцца
падагульненне адносна падрыхтаваных “дзённікаў”.
Настаўнік. Сапраўды, сваім апавяданнем Генрых Далідовіч хоча нас
папярэдзіць аб небяспецы: чалавек становіцца падобным на драпежную жывёлу і
забыўся на тое, што трэба жыць у згодзе з прыродай, вучыцца ў яе гармоніі і
красе, бо прырода – наш дом. Мы і прырода – непадзельнае цэлае.
4.Сувязь з жыццём.
Настаўнік. У вашай
добразычлівасці і чуласці я не
сумнявалася. А ці можаце вы пацвердзіць свае выказванні ўласнымі прыкладамі? Ці
здаралася вам калі-небудзь дапамагаць “братам нашым меншым”? Раскажыце пра
добрыя ўчынкі ў адносінах да прыроды з уласнага жыцця, пра ўласныя выпадкі,
калі вы праявілі міласэрнасць да жывых істот.
5. Хвілінка
творчасці.
Настаўнік. Якія вы малайцы, столькі добрых учынкаў, хоць стварай
экалагічнае таварыства. Давайце ўявім, што яно ў нас створана. У якасці
творчага задання я прапаную вам напісаць зварот да людзей ад імя якой-небудзь
жывой істоты. Праз 2 хвіліны мы паслухаем вашы міні-сачыненне.
III. Рэфлексійна-ацэначны этап.
1. Складанне сінквейна
(рэфлексія на аснове ведаў).
Настаўнік. Прапаную яшчэ раз акрэсліць, як жа раскрываецца ідэя
дабрыні і міласэрнасці да прыроды ў апавяданні Генрыха Далідовіча “Губаты”.
Праца ў групах па
схеме:
Назоўнік
Прыметнік, прыметнік
Дзеяслоў, дзеяслоў,
дзеяслоў
Сказ з 4 новых слоў
Назоўнік-сінонім
Ляснік
Добры, чулы
Дапамагае, перажывае, абараняе
Чалавек і прырода – непадзельнае цэлае
Абаронца
2. Метад
незакончанага сказа.
Я
думаю, ідэя дабрыні і міласэрнасці ў адносінах да прыроды заключаецца…(Адказы вучняў.)
3. Падагульняльнае
слова настаўніка.
Настаўнік. Спадзяюся,
пасля сённяшняга ўрока вы зразумелі, што чалавек не павінен змагацца з прыродай, а як клапатлівы яе
апякун павінен абараняць жывых істот і іх права на свабоду. Паўнацэннае жыццё ў
будучыні залежыць ад нас з вамі, ад розуму і волі чалавека, які будзе вучыцца ў
прыроды гармоніі і прыгажосці. Узгадваюцца радкі з верша К. Кірыенкі:
Заўжды, заўжды,
усюды, у кожны міг,
З жыццём усім, з якім навечна ў згодзе,
Ад самых шчырых розумаў сваіх
Мне пакланіцца хочацца прыродзе!
IV. Заданне на дом.
Настаўнік. На ўроку вамі было выказана шмат цікавых
думак. Дома ў вас ёсць магчымасць падрыхтаваць вуснае сачыненне на адну з
прапанаваных тэм:
1.
Чалавек
і прырода – непадзельнае цэлае.
2.
Чаму
вучыць мяне твор Г. Далідовіча “Губаты”?
Комментариев нет:
Отправить комментарий